ЗША за два тыдні ўдараў па Іране скарысталі запасы, разлічаныя на некалькі гадоў
Паводле інфармацыі выдання Financial Times, ЗША за першыя два тыдні удараў па Іране выкарысталі значную частку запасаў важных боепрыпасаў, якія першапачаткова былі разлічаныя на некалькі гадоў. Пра гэта паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Сярод іншага гаворка ідзе пра дальнабойныя ракеты «Тамагаўк».
Адзін з удараў па сталіцы Ірана Тэгеране 5 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo / Vahid Salemi, File
Паводле падлікаў Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, толькі за першыя 100 гадзін баявых дзеянняў амерыканскія войскі выпусцілі 168 такіх ракет. Адзін з кангрэсменаў адзначыў, што гэта вельмі вялікая колькасць і на аднаўленне такіх запасаў могуць спатрэбіцца гады.
Чакаецца, што Пентагон у найбліжэйшыя дні звернецца ў Белы дом і Кангрэс з афіцыйнай просьбай выдзеліць дадатковае вайсковае фінансаванне ў памеры каля 50 мільярдаў даляраў.
Раней паведамлялася, што толькі за першыя шэсць дзён вайны з Іранам выдаткі ЗША склалі не менш за 11,3 мільярда даляраў. Гэтыя лічбы былі агучаныя на закрытым брыфінгу ў Кангрэсе.
У той жа час прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што ў амерыканскіх узброеных сіл дастаткова зброі і боепрыпасаў, каб выканаць задачы аперацыі супраць Ірана, пастаўленыя прэзідэнтам Дональдам Трампам.
Чытайце таксама:
Першы тыдзень вайны ў Іране каштаваў амерыканскаму бюджэту 6 мільярдаў даляраў
Трамп заявіў, што яго больш не цікавіць Нобелеўская прэмія міру
Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні
Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт