БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, у тым ліку затрыманых кнігароў

13.03.2026 / 18:23

Nashaniva.com

13 сакавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1141 чалавек.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Дзмітрый Новікаў, Наталля Краўчак, Раман Карпаў, Іван Петраневіч, Дзмітрый Кондрусь, Ігар Дзегцяронак, Уладзімір Магронаў, Аляксей Чарэшнеў, Аляксандр Яўдаха, Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч.

Апошнія трое, — Алесь Яўдаха, Зміцер Колас і Вацлаў Багдановіч, — затрыманыя ў рамках «справы кнігароў», якую ў апошні месяц улады разгарнулі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1141 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання

Фядута: Праз тое, што кнігі і рукапісы паляць не публічна, як у фашысцкай Германіі, а таемна, рэжымы не робяцца менш фашысцкімі

Каментары да артыкула