БЕЛ Ł РУС

У Іране адсвяткавалі Дзень Аль-Кудс. На людзях з'явіўся і прэзідэнт ВІДЭА

13.03.2026 / 22:06

Nashaniva.com

13 сакавіка ў Іране святкавалі Дзень Аль-Кудс, то-бок «Дзень Іерусаліма». Ізраіль па сходах пад лозунгам «Смерць Ізраілю» не біў. Гэта дало магчымасць прэзідэнту Ірана з’явіцца на людзях.

Масуд Пезешкіян ідзе па вуліцы. Скрыншот з відэа

Дзень Аль-Кудс быў устаноўлены аяталой Хамейні ў 1979 годзе як дзяржаўны дзень салідарнасці з палесцінцамі. 

Ён прыпадае на апошнюю пятніцу месяца Рамадан.

Цэнтральнай тэмай масавых мітынгаў у гэты дзень заўсёды было «смерць Ізраілю і Амерыцы».

Ізраіль, які два тыдні бесперашкодна наносіць удары па любых аб’ектах у Тэгеране, па дэманстрантах не біў. Гэта дало магчымасць выйсці на людзі прэзідэнту краіны Масуду Пезешкіяну і кіраўніку Рады бяспекі Алі Ларыджані.

Чытайце таксама:

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

ЗША за два тыдні ўдараў па Іране скарысталі запасы, разлічаныя на некалькі гадоў

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Каментары да артыкула