БЕЛ Ł РУС

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce

14.03.2026 / 16:29

Nashaniva.com

На электронным аўкцыёне выставілі на продаж прадстаўнічы седан Rolls-Royce Ghost. Пачатковая цана аўтамабіля складае 265 тысяч рублёў, што прыкладна адпавядае 92,5 тысячы даляраў, паведамляе abw.by.

Фота: БелЮрЗабеспячэнне

Машыну выпусцілі ў 2012 годзе, а прадаецца яна як арыштаваная маёмасць. Уладальніцай аўтамабіля лічыцца кампанія «Тэхнаспецтрэйдынг», якая мае даўгі.

У апісанні пазначана, што працаздольнасць і поўная камплектацыя аўтамабіля не правяраліся. Акрамя таго, на яго накладзена забарона на рэгістрацыйныя дзеянні па рашэнні судовага выканаўцы.

Сам аўкцыён павінен адбыцца 7 красавіка.

Мадэль Rolls-Royce Ghost упершыню прадставілі ў 2009 годзе на аўтасалоне ў Жэневе. Аўтамабіль створаны на платформе BMW 7 Series. На момант выхаду гэта была самая магутная мадэль брэнда, пакуль у 2013 годзе не з’явілася купэ Wraith.

Чытайце таксама:

Пад Мядзелам прадаюць праз аўкцыён былы школьны музей

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

На аўтарынку ў Малінаўцы прадаюць платную паркоўку больш за 500 тысяч даляраў 

Каментары да артыкула