У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай
На трасе М10 каля павароту на вёску Галоўкі Рэчыцкага раёна могуць знесці аўтобусны прыпынак з мазаікай, зробленай яшчэ ў савецкія часы. Але актывісты спрабуюць за яго змагацца, дабіваючыся надання мазаіцы статусу культурнай каштоўнасці, паведамляе «Флагшток».
Мазаіка каля павароту на вёску Галоўкі Рэчыцкага раёна. Фота: @belarusian_soviet_bus_stops у Threads
Каштоўнасць гэтага прыпынку ў тым, што ён аздоблены мазаікай. Казачнае пано савецкага перыяду стварае сапраўдную цікавостку ў адрозненні ад аднатыпных бетонных каробак, якія цяпер ставяць на прыпынках.
Павільён каля павароту на Галоўкі — адзін з самых каштоўных, запланаваных пад знос сёлета, адзначае ініцыятыва і прыводзіць фотаздымкі, якімі падзяліліся падпісчыкі — шмат хто пазіраваў на фоне ўнікальнага пано, прыпынак карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.
Паводле ініцыятывы, цяпер рыхтуюцца дакументы на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці павільёна:
«Калі атрымаецца, то прыпынак будзе ўратаваны, калі не — то будзем намагацца выратаваць мазаіку».
У каментарах дзясяткі карыстальнікаў падтрымалі ініцыятыву.
Чытайце таксама:
Савецкі крындж ці культурная спадчына? Як выглядаюць мазаікі на аўтобусных прыпынках
Муралы, інтэрактыўныя лаўкі і рыцары. Як Ліда пераўтвараецца да Дня беларускага пісьменства
Створана інтэрактыўная карта манументальнага мастацтва Беларусі