У Хоцімскім раёне прадавалі прадукты з больш чым стодзённай пратэрміноўкай
У крамах Хоцімскага раёна, што на крайнім усходзе Беларусі, падчас праверкі знайшлі пратэрмінаваныя прадукты. Праверку правёў Камітэт дзяржаўнага кантролю, які агледзеў пяць вясковых магазінаў.
Фота: КДК
У чатырох з пяці крам знайшлі тавары з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. У адной з крам пратэрміноўкі было адразу 27 найменняў. Пры гэтым у некаторых тавараў тэрмін прыдатнасці скончыўся больш як сто дзён таму. Усе такія прадукты ўжо знятыя з продажу.
Таксама ў трох крамах не было поўнага пераліку тавараў, якія павінны абавязкова ў іх прадавацца, а ў адным гандлёвым пункце такі пералік увогуле адсутнічаў.
Фота: КДК
Акрамя таго, у некаторых месцах не выконваліся патрэбныя тэмпературныя ўмовы захоўвання прадуктаў, на частцы тавараў не было цэннікаў і неабходнай інфармацыі для пакупнікоў, напрыклад, пра вытворцу або дату вырабу.
Пасля выпісвання Камітэтам дзяржаўнага кантролю адпаведнага прадпісання парушэнні, як паведамляецца, пачалі неадкладна выпраўляць.
Чытайце таксама:
Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў
У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?
Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»