БЕЛ Ł РУС

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў

15.03.2026 / 00:02

Nashaniva.com

Сацыяльная сетка Instagram з 8 мая 2026 года спыніць падтрымку скразнога шыфравання паведамленняў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца кампаніі Meta Дзіна Эль-Касабі Люс.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Карыстальнікам, для якіх важная прыватнасць перапіскі, раяць перайсці ў месенджар WhatsApp, дзе такая сістэма абароны паведамленняў застаецца.

Пакуль інфармацыя пра будучыя змены апублікаваная толькі ў даведачным цэнтры Instagram.

Карыстальнікам, чые чаты былі абароненыя скразным шыфраваннем, прапануюць загадзя спампаваць свае перапіскі і медыяфайлы. У кампаніі таксама паведамілі, што неўзабаве ў саміх чатах з’явяцца інструкцыі, як захаваць паведамленні і файлы.

Чытайце таксама:

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?

Каментары да артыкула