Грамадства77

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі

«Рэпарцёры без межаў» даследавалі тэлефон беларускага журналіста, на якім пасля допыту ў КДБ з’явілася шпіёнскае праграмнае забеспячэнне. Паводле расследавання, гэтае праграмнае забеспячэнне выкарыстоўвалася для сачэння за медыйшчыкамі як мінімум некалькі гадоў, піша БАЖ.

Лабараторыя лічбавай бяспекі (DSL) арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» (RSF) сумесна з усходнееўрапейскай НДА RESIDENT.NGO раскрыла раней невядомую шпіёнскую праграму. «Рэпарцёры без межаў» мяркуюць, што яна выкарыстоўваецца Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Праграма атрымала назву ResidentBat і прызначаная для прылад на базе Android. 

ResidentBat дазваляе атрымліваць доступ да адчувальных дадзеных. Напрыклад, да спісу званкоў, аўдыязапісаў з мікрафона, SMS-паведамленняў, перапіскі ў зашыфраваных месэнджарах і лакальных файлаў.

У адрозненне ад вядомых шпіёнскіх інструментаў кшталту Pegasus, гэтае ПЗ не выкарыстоўвае дыстанцыйныя ўразлівасці сістэмы: яго ўсталёўваюць толькі пасля фізічнага доступу да прылады. Гэта сведчыць пра наўмыснае і мэтанакіраванае выкарыстанне тэхналогій сачэння.

Праграму выявілі ў тэлефоне журналіста, якога раней дапытвалі ў будынку КДБ Беларусі. Перад допытам у медыйшчыка папрасілі пакінуць тэлефон у ячэйцы для захоўвання, а падчас допыту — разблакаваць прыладу і паказаць частку змесціва ў прысутнасці супрацоўніка КДБ. Пасля гэтага мабільнік зноў змясцілі ў ячэйку.

Як мяркуе сам журналіст і пацвярджаюць «Рэпарцёры без межаў», супрацоўнікі КДБ маглі падгледзець код разблакіроўкі і ўсталяваць шпіёнскае ПЗ, пакуль допыт працягваўся.

Праз некалькі дзён антывірус на прыладзе паведаміў пра падазронае праграмнае забеспячэнне, пасля чаго ўладальнік тэлефона звярнуўся ў RESIDENT.NGO.

Аналіз, праведзены сумесна з DSL і «Рэпарцёрамі без межаў», паказаў існаванне некалькіх версій ResidentBat, якія, імаверна, выкарыстоўвала адна і тая ж структура. Самая старая з выяўленых версій датуецца 2021 годам, што дазваляе меркаваць пра выкарыстанне гэтага ПЗ не менш за чатыры гады.

«Укараняючы тэхналогіі сачэння кшталту ResidentBat, улады Беларусі праводзяць наўмысную палітыку рэпрэсій у дачыненні да незалежнай журналістыкі. Падобныя прылады не маюць нічога агульнага з абаронай нацыянальнай бяспекі, насуперак таму, што сцвярджае вораг свабоды слова Аляксандр Лукашэнка, затое маюць шмат агульнага з пагрозамі ў дачыненні да журналістаў і імкненнем прымусіць іх замаўчаць.

Сістэматычнае ўварванне ў прыватнае жыццё і ў працу журналістаў — прамы напад на свабоду прэсы і асноўныя правы. Для паўнавартаснай барацьбы з падобнымі злачынствамі ў дачыненні да журналістаў даўно неабходна міжнародная забарона на падобныя тэхналогіі ўварвання і сачэння», — падкрэсліў дырэктар аддзела адвакацыі і дапамогі журналістам RSF Антуан Бернар.

RSF перадала вынікі расследавання кампаніі Google, якая плануе накіраваць папярэджанні пра «атаку пры падтрымцы ўрада» карыстальнікам, вызначаным як мэты гэтай шпіёнскай кампаніі. Асоба распрацоўшчыка ResidentBat пакуль застаецца невядомай.

Журналісты, якія падазраюць, што за імі могуць сачыць з дапамогай такіх тэхнічных сродкаў, могуць звязацца з лабараторыяй лічбавай бяспекі RSF.

Каментары7

  • Iмя
    17.12.2025
    Напишите как вычислить это дерьмо на технике, которая побывала в лапах ментов.
  • Дмитрий
    17.12.2025
    Это не новость, больше интересно кто разработчик этой программы.
  • Меня зовут "Фантомас"
    17.12.2025
    Iмя, чытайце першакрыніцы:

    "..In order to further protect targeted individuals, the tech giant [Google] will send a “government-backed attack” threat notification to all Google users who were identified by Google as targets of this spyware campaign."

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць