БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт распавёў пра крымінальную справу супраць Ваданосавай

16.03.2026 / 12:17

Nashaniva.com

Следчы камітэт распавёў падрабязнасці крымінальнай справы па артыкуле за рэабілітацыю нацызму ў дачыненні да 39-гадовай Кацярыны Каланчук-Ваданосавай. У адрозненні ад пракуратуры, СК назваў яе імя. 

Фота: Кацярына Ваданосава / Facebook

Паводле СК, Каланчук-Ваданосава, знаходзячыся за мяжой і дзейнічаючы «ў шчыльнай змове з экстрэмісцкімі фарміраваннямі праз падкантрольны ім публічны YouTube-канал, сістэматычна і мэтанакіравана вырабляе і распаўсюджвае матэрыялы, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму».

СК сцвярджае, што асноўная мэта Ваданосавай — «рэалізацыя ідэалагічнай дыверсіі, замаскіраванай пад асветніцкія лекцыі».

«Яна груба фальсіфікуе і скажае гістарычныя факты, маніпулюючы асобнымі эпізодамі беларускай гісторыі для рэабілітацыі нацызму і гераізацыі яго паслядоўнікаў», — заяўляе СК.

Прэтэнзіі сілавікоў выклікаў сюжэт пра Вільгельма Кубэ.

«Праслаўляюцца таксама хаўруснікі акупантаў», — піша СК.

«Кантэнт наўмысна разлічаны на неабмежаваную аўдыторыю, — даводзіць СК, — і накіраваны на тое, каб перапісаць гісторыю, апраўдаць нацысцкія злачынствы, пасеяць рэваншысцкія настроі і падарваць фундаментальныя каштоўнасці беларускага народа: памяць пра Вялікую Перамогу, павагу да подзвігу продкаў, непрымірымасць да нацызму і фашызму».

Дзеянні Ваданосавай СК кваліфікаваныя па частцы 3 артыкула 130‑1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — гэта рэабілітацыя нацызму, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула