БЕЛ Ł РУС

У сетцы электразарадак Malanka новы збой

16.03.2026 / 19:39

Nashaniva.com

У сетцы электразарадных станцый (ЭЗС) Malanka 16 сакавіка адбыўся новы збой. Журналіст выдання «Смартпрэс» даведаўся ў службе падтрымкі сеткі, якія цяжкасці магчымыя на станцыях.

Фота: Onliner.by

«Часткова збой ліквідаваны, станцыі працуюць, на некаторых з іх могуць быць невялікія цяжкасці з аўтарызацыяй», — расказалі ў сетцы.

Збой быў з боку правайдара. Іншых падрабязнасцяў не агучылі.

Выданне «Анлайнер» паведамляла, што ў карыстальнікаў узнікалі праблемы з мабільным дадаткам, а на інтэрактыўнай карце на сайце не адлюстроўваліся станцыі.

Раней маштабны збой у працы зарадных станцый Malanka быў зафіксаваны 4 сакавіка. Яго канчаткова выправілі толькі на наступны дзень.

Чытайце таксама:

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней

Следам за Malanka тарыфы на зарадку для электрамабіляў павышае forEVo

З 10 сакавіка Malanka павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў

Праз збой, які закрануў электразарадкі, узніклі праблемы з набыццём квіткоў на аўтобусы

Каментары да артыкула