Грамадства44

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі параўналі, колькі каштуе праехаць 100 кіламетраў на электрамабілі і на звычайным аўтамабілі з бензінавым рухавіком. Высветлілася, што нават пасля павышэння тарыфаў на электраэнергію электракар усё роўна абыходзіцца танней.

Графіка: МАРГ

Калі зараджаць электрамабіль на павольнай зараднай станцыі з пераменным токам, то 100 км шляху будуць каштаваць прыкладна 8,7 рубля (пры сярэднім расходзе 15,8 кВт·г на 100 км). Пры хуткай зарадцы пастаянным токам выдаткі павялічваюцца прыкладна да 11,5 рубля.

Яшчэ танней атрымліваецца, калі зараджаць аўтамабіль дома. У дзённы час гэта каля 4,7 рубля за 100 км, а па начным тарыфе — каля 2,8 рубля.

Для параўнання: аўтамабіль на бензіне АІ-95 з расходам каля 7,4 літра на 100 км пры цане 2,6 рубля за літр патрабуе прыкладна 19,2 рубля на такую ж адлегласць.

Паводле даных за 2025 год, у Беларусі налічвалася каля 54 тысяч электрамабіляў. Да 2030 года плануецца павялічыць іх колькасць прыкладна да 300 тысяч. Зараз у краіне працуе каля 2,1 тысячы зарадных станцый.

У Беларусі з 1 лютага павысіліся тарыфы на электраэнергію для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў. З-за гэтага з 10 сакавіка падаражэла і зарадка на станцыях сеткі Malanka: павольная — да 0,55 рубля за кВт·г, хуткая — да 0,73 рубля.

Каментары4

  • Суродзіч
    13.03.2026
    Лухта, прычым поўная. Калі улічыць цану электрамабіля, то адбіваць ён сябе будзе вельмі, вельмі доўга. Літаральна ўчора рабіў каштарыс для сваёй сітуацыі. Цяпер у мяне мікрааўтобус з бензінавым рухавіком 2.7 л і сярэднім расходам 10 л на сотню. Новы мікрааўтобус на электрацязе параўнальнага класа каштуе ад 50 тыс. еўра. Пры цяперашніх цэнах адбіваць ён сябе будзе 30 гадоў. І гэта мы яшчэ не гаворым пра такія рэчы, як старэнне батарэі, змяншэнне дыяпазону дзеяння ўжо праз год на 5%, а праз 5 год на 10% і г.д. Маёй машыне 23 гады, і я дагэтуль магу на ёй праехаць 700 км без дазапраўкі, як і тады, калі яна была новая. А што будзе з электрамабілем праз 23 гады? Каментары залішнія. Відавочна, што гэта пшык і бурбалка для адпампоўкі грошай з тых, у каго яны ёсць, і хто не вельмі сябруе з калькулятарам.
  • Водятел
    13.03.2026
    Суродзіч, Новая тесла Y или электро Бмв с Китая уже дешевле бензинового однокласника.
    Минус таможенные платежи и НДС 0%.
    Потом та экономия,про которую в статье.
    Потом другая динамика и комфорт.
    После электрички назад на бензинку не охота.
  • Суродзіч
    13.03.2026
    Водятел, Яшчэ раз, павольна. Каб атрымаць эканомію з артыкулу трэба ўкласці некалькі дзясяткаў тысяч еўра для пачатку. То ёсць ніякай эканоміі насамрэч няма, а ёсць адчувальны мінус на банкаўскім рахунку. Прычым "укласці" гэта няправільная слова. Бо ўсе сэканомленыя грошы элементарна згараюць пры перапродажы.

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу5

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны падпалілі Яраслаўскі НПЗ6

МЗС Расіі: Трэба быць гатовымі да працяглых баявых дзеянняў11

У Мінску на дзяўчыну ўпала дрэва2

Дзевяцігадовую дзяўчынку ў Мінску махляры прымусілі астрыгчы сабе валасы5

Статкевіч — амерыканскаму дыпламату на мяжы: Вам патрэбны толькі добры піяр, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад радзімы?22

У Варшаве абрабавалі і спрабавалі скрасці беларуса, калі ён клаў грошы на рахунак21

У Мазыры проста пекла. Там ужо +35°C

У расійскім судзе беларус нецэнзурна назваў супрацоўніка ФСБ «тупым, неразвітым чалавекам». А пасля даказваў, што гэта ён пра сябе

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу5

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць