У Лунінцы на сажалцы стала масава мерці рыба
16 сакавіка ў Лунінецкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паступіла паведамленне пра гібель рыбы ў сажалках Боханава ў горадзе Лунінец, паведаміла Мінпрыроды Беларусі.
Фота: Мінпрыроды
Супрацоўнікі інспекцыі разам з іншымі службамі выехалі на месца і агледзелі берагавую лінію. Падчас першапачатковай праверкі магчымых крыніц забруджвання вадаёма не выявілі.
Спецыялісты Пінскай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю ўзялі пробы вады для даследавання. Камунальнае прадпрыемства «Лунінецкая ЖКГ» арганізавала збор і ўтылізацыю загінулай рыбы.
Фота: Мінпрыроды
Паводле папярэдніх тлумачэнняў, прычынай гібелі рыбы мог стаць недахоп кіслароду ў вадзе. Зімой з-за працяглых маразоў на вадаёмах утварыўся лёд таўшчынёй да 40—50 сантыметраў, што пагоршыла кіслародны рэжым у вадзе.
Чытайце таксама:
У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?
У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос
У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў
У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака