Зборная Фінляндыі па футболе не будзе гуляць з Беларуссю ў сябе дома
Зборная Фінляндыі не будзе праводзіць на хатнім полі матч 2‑га тура групы I Лігі нацый супраць зборнай Беларусі. Такое рашэнне прыняла мясцовая федэрацыя футбола пасля кансультацыі з Міністэрствам адукацыі і культуры і Міністэрствам замежных спраў. Чыноўнікі таксама рэкамендавалі перанесці паядынак за мяжу.
Фота ілюстрацыйнае
Старшыня Федэрацыі футболу Фінляндыі Ары Лахці пракаментаваў сітуацыю:
«Падзеі ў сусветнай палітыцы ў апошнія гады і месяцы развіваюцца хутка і непрадказальна. Калі ў гэтым пытанні адбудуцца істотныя змены, мы гатовыя хутка адрэагаваць».
Першы матч паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі адбудзецца 29 верасня.
Чытайце таксама:
Яшчэ тры іранскія футбалісткі перадумалі прасіць прытулак у Аўстраліі
Беларуская дыяспара — самая шматлікая сярод легіянераў у вышэйшай футбольнай лізе Казахстана