БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

17.03.2026 / 00:25

Nashaniva.com

16 сакавіка ў Празе прэзідэнт Чэхіі Петр Павел у сваёй рэзідэнцыі сустрэўся з беларускім праваабаронцам, былым палітвязнем і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім. Пра гэта паведаміў Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.

Фота: x.com/OfficeBLRinCZE

Падчас сустрэчы Бяляцкі падкрэсліў важнасць захавання санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама неабходнасць далейшай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі, грамадзянскай супольнасці і палітычных зняволеных. У якасці прыкладу такой падтрымкі ён згадаў праграму Medevac.

Фота: x.com/OfficeBLRinCZE

Акрамя таго, праваабаронца адзначыў, што Беларусь не варта атаясамліваць з Расіяй, бо большасць беларусаў не падтрымлівае вайну супраць Украіны.

Ён таксама нагадаў, што мільёны людзей, якія выходзілі на пратэсты ў 2020 годзе, па-ранейшаму вераць у дэмакратычную і еўрапейскую будучыню сваёй краіны.

Чытайце таксама:

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў

Каментары да артыкула