Грамадства1212

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка

Палітык і былы палітвязень, які быў абраны старшынём аргкамітэту ў справе святкавання Дня Волі, у эфіры «Студыі Белсат» падзяліўся планамі датычна адзначэння 108‑й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень Волі ў Вільні на Ратушнай плошчы ў 2023 годзе, фота Барыса Гарэцкага

Павел Севярынец падкрэсліў, што аргкамітэт не кіруе арганізацыяй святкавання, а дапамагае беларусам і каардынуе іх дзеянні дзеля супольнага адзначэння. Паводле яго, аргкамітэт звязаўся з актывістамі ў розных мясцовасцях у больш як 30 краінах, якія плануюць святкаваць Дзень Волі.

«Гэта дзень, які з'яўляецца цэнтральным беларускім днём і для беларусаў за мяжой, і для беларусаў у самой Беларусі. І таму выйсці на свята ў гэты дзень будзе пэўным паказнікам агулам беларускага руху. … Сёлетняя вясна натхняльная шмат у чым. Хістаюцца тыранічныя рэжымы ў свеце, вызваленне палітвязняў ідзе плынь за плынню. І ёсць пэўная надзея», — падкрэсліў палітык.

Паводле яго, плануецца правядзенне соцень акцый у розных гарадах і краінах. Яны будуць ладзіцца ў самых розных фарматах: шэсці, канцэрты, мітынгі, аўтапрабегі, гульні, культурніцкія імпрэзы. Усё гэта плануецца звесці ў адзіную афішу, каб інфармаваць грамадства.

Найбуйнейшыя акцыі і мерапрыемствы ўзгадняюцца цяпер з прадстаўнікамі мясцовых уладаў у найбуйнейшых гарадах з беларускай прысутнасцю. Паколькі 25 сакавіка выпадае сёлета на сераду, то святкаванні пачнуцца раней.

Гэтак, 21 сакавіка запланаванае буйная акцыя ў Беластоку, 25 — у Вільні і 28 — у Варшаве.

«Такім чынам, мы маем не Дзень Волі, а цэлы тыдзень волі. І шмат якія мерапрыемствы ўнутры гэтага тыдня будуць проста рассыпаныя, будуць няспыннай нагодай гэтага Тыдню Волі», — сказаў кіраўнік аргкамітэту.

Севярынец адзначыў, што ў сёлетнім аргкамітэце адчуваецца адзінства людзей дзеяння, якія «разумеюць адзін аднаго з паўслова». Ён падкрэсліў, што ў пытаннях святкавання размаўляў з людзьмі абсалютна розных поглядаў: і са Святланай Ціханоўскай, і з Зянонам Пазняком, і з Марыяй Калеснікавай, і з Алесем Бяляцкім.

«Былі тыя, хто не гатовы ўдзельнічаць у агульным фармаце. Але ў рэшце Дзень Волі будуць святкаваць так ці інакш усе. Таму я думаю, што асноўная частка беларусаў будзе абменьвацца інфармацыяй і скарыстаецца з агульнага плану», — сказаў ён, выказаўшы спадзеў на тое, што «беларусы здольныя давесці, што Беларусь жыве».

Пакуль канкрэтныя даты і месцы святкавання не называюцца, бо ў шмат якіх выпадках працягваюцца яшчэ арганізацыйныя дзеянні і арганізуюцца дамоўленасці з уладамі. Пры гэтым, напрыклад, у Канадзе і ЗША ў пэўных выпадках ужо ёсць цалкам гатовы сцэнар выступленняў. Плануюцца імпрэзы і ва Украіне: Кіеве ды Львове, хоць таму з абвесткамі яшчэ цяжэй праз вайсковае становішча.

2 сакавіка адбылося першае пасяджэнне аргкамітэту ў справе святкавання Дня Волі. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету, Офісу Святланы Ціханоўскай, палітычных партый, а таксама суарганізатары акцый у Вільні і Варшаве. Па выніках галасавання на пасаду старшыні аргкамітэту быў абраны Павел Севярынец.

Мэта аргкамітэту — вызначыць агульныя прыярытэты і асноўныя пасланні сёлетняга святкавання Дня Волі, а таксама каардынаваць і падтрымліваць арганізацыю падзей беларускімі дыяспарамі ў розных гарадах і краінах. Задача — спрыяць найлепшай каардынацыі паміж ініцыятывамі і арганізатарамі.

Каментары12

  • 1918
    10.03.2026
    Нарэшце, замест гендарна-грантавых глупстваў вяртанне нармальнага Дня Волі!
  • Мда
    10.03.2026
    Еще пару таких акций в Вильнюсе с монструозными БЧБ - и последнему белорусу с ВНЖ торжественно пожмут руку в миграции при вручении решения об угрозе нац интересам. Дальнобоев тоже касается. Волнуюсь, как бы они потом не отблагодарили пассионариев.
  • Пагоня
    10.03.2026
    Толькі калі ласка, хай гэта будзе нармальны Дзень Волі, Дзень Незалежнасці, а не нейкі чарговы новаапазіцыйны ЛГБТКЙАБВГ-прайд.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць