Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча
Ад яе хочуць узяць тлумачэнні пра атрыманне праваабарончай прэміі Homo Homini у Празе замест Статкевіча.
Марына Адамовіч. Фота: «Наша Ніва»
«Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта, хочуць узяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini у Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Мікола Статкевіч.
Уручэнне праваабарончай прэміі Homo Homini, якую прысуджае чэшская арганізацыя «Чалавек у бядзе», адбылося ў Празе 11 сакавіка.
Чытайце таксама:
Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026
Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому
Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі