Грамадства99

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі

Марына Адамовіч апублікавала з фэйсбуку новыя фотаздымкі свайго мужа — Міколы Статкевіча, якога пасля інсульту выпусцілі з калоніі дадому. 

«Сіеста і сеанс ад найлепшых тэрапеўтаў» — так жонка Мікалая Статкевіча падпісала здымкі. 

Мікалая Статкевіча вызвалілі 19 лютага — ён выйшаў з рэанімацыі пасля інсульту, які адбыўся ў зняволенні 21 студзеня.

Да таго, насуперак уласным законам, яго ўтрымлівалі ў інкамунікада, а 11 верасня спрабавалі незаконна, насуперак яго волі, дэпартаваць з Беларусі.

Калі ён фізічна ўспрацівіўся дэпартацыі, яго незаконна вярнулі ў калонію — хоць па дакументах ён быў «памілаваны». Пасля спробы дэпартацыі Статкевіча ўтрымлівалі нават без мінімуму асабістых рэчаў.

Што прывяло да інсульту, пакуль невядома. Раней жонка паведаміла, што ў Мікалая пакуль цяжкасці з маўленнем.

Каментары9

  • 1
    22.02.2026
    Завезлі б на рэабілітацыю у́ Польшчу, чы у́ Нямеччыну. Грошы на лекаванне хутка сабралі бы для сп. Мікалая
  • Сакавік
    22.02.2026
    Можа і атруту нейкую сыпалі... лукашысты-бесы праклятыя
  • 2
    22.02.2026
    1, наўрад ці ён рызыкне выехаць з Беларусі. Лукашысты проста не пусцяць яго назад дадому.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць