БЕЛ Ł РУС

Памянялі правілы мэтавага набору ў ВНУ

17.03.2026 / 19:55

Nashaniva.com

Урад Беларусі змяніў правілы мэтавага набору ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер заказаць падрыхтоўку спецыяліста на ўмовах мэтавага навучання могуць:

Для заказчыкаў увялі новыя патрабаванні: трэба будзе абгрунтоўваць неабходнасць падрыхтоўкі спецыяліста і выконваць тэрміны падачы заявак.

Для абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на мэтавых умовах, цяпер абавязковы конкурс як пры падачы дакументаў, так і па выніках уступных унутраных экзаменаў у ВНУ. Таксама ўстаноўленая адказнасць абітурыента і заказчыка за неабгрунтаванае разрыванне дамовы ці невыкананне яе ўмоў.

Дадатковыя змены ўводзяць перавод адміністрацыйных працэдур дзяржаўнай акрэдытацыі ў электронны выгляд і патрабаванне ўключаць у склад камісіі па акрэдытацыі прадстаўнікоў заказчыкаў кадраў.

Крытэрыі ацэнкі ўстановы адукацыі таксама змянілі: доля прафесарска-выкладчыцкага складу з навуковымі ступенямі павінна быць не меншая за 45% замест 40%. Гэтая норма, праўда, пачне дзейнічаць толькі з 1 верасня 2030 года.

Чытайце таксама:

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

Афрыканскі студэнт з Мінска зноў трапіў у нявыкрутку. Цяпер справа дайшла да міністра юстыцыі

Частцы беларускіх студэнтаў павялічылі стыпендыі

Каментары да артыкула