На аўкцыёне прапануюць набыць «кававы кубачак»
Дзяржаўная арганізацыя «БелЮрЗабеспячэнне», якая займаецца продажам канфіскаванай маёмасці, выставіла на аўкцыён незвычайны аб’ект — гандлёвы павільён у форме кубачка для кавы.
Павільён знаходзіцца ў Гомелі на вуліцы Касманаўтаў. Ён ужо выкарыстоўваўся раней, але ўсё яшчэ прыдатны для працы, хоць патрабуе невялікага рамонту або замены некаторых частак. Аўкцыён запланаваны на 31 сакавіка.
Пачатковая цана складае 2320 рублёў, а каб узяць удзел у таргах, трэба загадзя ўнесці задатак у 232 рублі.
Чытайце таксама:
На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce