Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»
Здаецца, будаўніцтва Міжнароднага фінансавага цэнтра выходзіць на фінішную прамую. Дамінантная вежа комплексу вышынёй каля 170 метраў ужо практычна апранулася ў шкло, не адстаюць і суседнія будынкі. Realt.by паказвае, як зараз выглядае галоўная будоўля ў «Мінск-Свеце».
Ужо зразумела, што МФЦ стане важнай кропкай прыцягнення не толькі для мясцовых жыхароў, але і для ўсяго горада. На кожным з пяці будынкаў усталююць медыяфасады, а дах самага высокага хмарачоса ўпрыгожыць лазернае абсталяванне для начных светлавых шоу. Акрамя офісаў фінансавых арганізацый, тут адкрыецца басейн і сучасны спартыўны цэнтр.
Штодзень на аб'екце побач з ГЦ Авіямол працуе каля тысячы рабочых. Прычым, для паскарэння работ іх колькасць будзе павялічана. У гэты момант гатоўнасць комплексу складае каля 65%, а галоўны ўпор зроблены на шкленне будынкаў.
Інвестары абяцаюць, што будоўля МФЦ завершыцца ўжо ў канцы гэтага года.