Грамадства99

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»

Пяць «глянцавых» гмахаў узвялі ў гіганцкім квартале на поўдні сталіцы. Старт будаўніцтву далі яшчэ ў 2021 годзе.

Плошча шклення ўсіх пяці вежаў складае каля 50 тыс. кв. м, гэта 60 працэнтаў прац. Паводле слоў дырэктара «Дана Астры» Петара Петрава, сёння на аб’екце 400 чалавек паралельна выконваюць работы як унутры, так і звонку будынкаў, пішуць Мінск-навіны.

— Раней у нас узнікалі цяжкасці з пастаўкамі фасадных модуляў. Зараз сітуацыя выпраўляецца, — запэўніў Петраў. — Мы цалкам забяспечаны фінансаваннем і матэрыяламі. На наступным тыдні плануем прыступіць да мантажу фасаду, а да канца лета маем намер цалкам завяршыць працэс шклення.

Паводле слоў інвестара, вышыня 42‑павярховай цэнтральнай вежы Міжнароднага фінансавага цэнтру, дзе і будзе сканцэнтравана асноўная маса штаб-кватэр замежных і айчынных бізнэсаў, разам з падземнай часткай складае 210 м.

Эксклюзівам цэнтральнай вежы таксама стануць рэстаран і агароджаная аглядная пляцоўка на даху. На «няўлічаным» 43‑м паверсе — верталётная пляцоўка. Дапамагаць пераадольваць такую вышыню наведвальнікам будуць 13 ліфтаў.

Ужо вядома, што ў галоўным хмарачосе будзе адкрыты СПА-цэнтр. Вядуцца перамовы з адной з вядомых сетак.

У двух 26‑павярховых і двух 14‑павярховых вежах размесцяцца бізнес-апартаменты агульнай плошчай каля 28 тыс. кв. м. Кожны хмарачос будуць уводзіць у эксплуатацыю па меры гатоўнасці.

З улікам значнасці аб’екта на выязной нарадзе Эдуард Тамільчык асаблівую ўвагу акцэнтаваў на культуры будаўніцтва і тэрмінах завяршэння работ.

— Калі завершацца работы па шкленні ўсіх пяці вежаў, аб’ект «заграе» і будзе радаваць сваім выглядам мінчан і гасцей сталіцы, — адзначыў ён.

Пад зямлёй усе пяць вежаў аб’яднае паркінг на 584 машына-месцы.

Каментары9

  • Індэкс бульбыні
    13.03.2026
    Сберкассу Беларусбанка пабудуюць і досыць
  • строитель
    13.03.2026
    Взгляд со стороны - из 5-ти зданий небоскребом назвать можно от силы лишь одно. Остальные четыре спрятались в окружающей их застройке, они ниже жилых домов, которые никто не называет "небоскребами".
  • оваван
    13.03.2026
    "международный" .. учитывая что Беларусь сейчас по сути провинция России, регион не учтенный, а 80% бизьнесу с Россией, то даже с натяжкой назвать это сложно международным бц....

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць