БЕЛ Ł РУС

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму

19.03.2026 / 19:26

Nashaniva.com

Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла пра вызваленне Лукашэнкам 250 палітзняволеных, адзначыўшы, што ён нібыта «традыцыйна кіраваўся прынцыпам гуманізму. І, вядома ж, улічваў звароты, якія паступілі ад маці, жонак і блізкіх асуджаных».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP 

Таксама ў афіцыйным паведамленні гаворыцца, што ўсе звароты аб памілаванні «былі падрабязна разгледжаныя адпаведнай камісіяй пад кіраўніцтвам генпракурора», і што яе меркаванне нібыта ўлічвалася.

19 сакавіка ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам сустракалася амерыканская дэлегацыя на чале са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам. Пасля гэтай сустрэчы стала вядома пра вызваленне чарговай партыі палітвязняў — 250 чалавек. 15 з іх прымусова вывезлі ў Літву, а астатнім дазволілі застацца ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця і Міністэрства фінансаў

Каментары да артыкула