БЕЛ Ł РУС

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная

19.03.2026 / 20:16

Nashaniva.com

Фонд «Байсол» павялічыў суму-арыенцір для экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Гэта зрабілі пасля таго, як стала вядомая колькасць вызваленых 19 сакавіка палітзняволеных — 250 чалавек.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Калі будзе сабрана сума, большая за заяўленую мэту, усе сродкі будуць размеркаваныя паміж вызваленымі.

Падтрымаць збор можна па спасылцы, але ні ў якім разе нельга гэтага рабіць з беларускіх ці расійскіх картак. 

Па дапамогу экс-палітзняволеныя могуць звярнуцца, напісаўшы ў тэлеграм @bysol_pzk. Заяўкі будуць прымацца да 31 жніўня 2026 года ўключна.

На момант публікацыі ўжо сабраныя 24166 еўра.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў

Каментары да артыкула