БЕЛ Ł РУС

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў

19.03.2026 / 20:52

Nashaniva.com

Пра тое, што ў 15‑ці палітвязняў, якіх сёння адразу пасля вызвалення выдварылі ў Літву, зноў няма пашпартоў, паведаміў журналістам дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

Дзяніс Кучынскі. Скрыншот з відэа

«На жаль, зноў рэжым робіць цяжкасці. Тыя людзі, якія цяпер знаходзяцца на літоўска-беларускай мяжы — яны без дакументаў, без пашпартоў», — сказаў Кучынскі. 

Ён выказаў пры гэтым падзяку літоўскім уладам і партнёрам, якія дапамагаюць прымаць нашых людзей і афармляюць ім дакументы. Цяпер яны атрымаюць даведкі, якія дазволяць ім быць нейкі час у Літве, а далей усё пойдзе ўжо адпрацаваным пры ранейшых дэпартацыях шляхам.

Таксама Кучынскі выказаў за вызваленне палітвязняў падзяку прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, яго спецпрадстаўніку Джону Коўлу і намесніку памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстоферу Сміту.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»

Каментары да артыкула