БЕЛ Ł РУС

У Мінску за хабар затрымалі кіраўнікоў буйнога прадпрыемства

19.03.2026 / 21:37

Nashaniva.com

Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне ў Мінску двух кіраўнікоў буйнога прамысловага прадпрыемства за атрыманне хабару. Яны нібыта атрымлівалі грошы за тое, каб уключаць пасярэднікаў у ланцужок паставак.

Скрыншот з відэа

Назва прадпрыемства пакуль не раскрываецца, але вядома, што яно з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў алейнатлушчавай прадукцыі. Магчыма, маецца на ўвазе маргарынавы завод. 

Паводле інфармацыі следства, кіраўнікі бралі хабар за арганізацыю закупак сыравіны праз пасярэднікаў, а таксама за продаж прадукцыі на экспарт па заніжаных цэнах. Каб схаваць сваю дзейнасць, яны дзейнічалі па схеме «добрага і дрэннага кіраўніка», што дазваляла не выклікаць падазрэнняў у супрацоўнікаў і партнёраў. Атрыманыя грошы яны дзялілі паміж сабой.

Раней у Беларусі ўжо неаднаразова заяўлялі пра ўзмацненне барацьбы з карупцыяй і неабгрунтаваным пасярэдніцтвам. Сілавым органам Лукашэнка тыдзень таму які ўжо раз даручыў жорстка спыняць такія парушэнні, аж да змяшчэння падазраваных пад варту.

Чытайце таксама:

Лукашэнка толькі сёння звольніў міністра, якога пасадзіў больш за тыдзень таму

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Каментары да артыкула