Грамадства11

Лукашэнка толькі сёння звольніў міністра, якога пасадзіў больш за тыдзень таму

Прэс-служба Лукашэнкі 19 сакавіка паведаміла, што ён вызваліў Сяргея Масляка з пасады міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Прычынай названы ўчынак, не сумяшчальны з дзяржаўнай службай.

Сяргей Масляк. Фота: БелТА

Тыдзень таму, 12 сакавіка, Лукашэнка паведаміў, што Масляк быў затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачанні ў хабарніцтве. Паводле яго слоў, чыноўніка затрымалі «на месцы злачынства», а справа знаходзіцца пад строгім кантролем сілавікоў.

Масляк займаў пасаду міністра з красавіка 2024 года і адначасова кіраваў камісіяй па барацьбе з карупцыяй у гэтым ведамстве. Апошнія звесткі пра яго працу на гэтай пасадзе з’яўляліся ў пачатку сакавіка.

Да гэтага ён працаваў на розных кіраўнічых пасадах у Мінску: быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна, затым узначальваў гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў, а пасля — адміністрацыю гэтага ж раёна.

Каментары1

  • Filipp
    19.03.2026
    "Лукашэнка толькі сёння звольніў міністра, якога пасадзіў больш за тыдзень таму"©
    А да гэтага, той працаваў аддалена)

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы6

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў8

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы6

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць