БЕЛ Ł РУС

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?

20.03.2026 / 00:05

Nashaniva.com

Такое пытанне гуляе па чатах і сацсетках. Памылкі няма, гэтыя людзі насамрэч знаходзяцца ў спісах на вызваленне.

Фота ілюстрацыйнае

Выглядае, што, на жаль, беларуская турэмная бюракратыя не справілася з такой колькасцю аднамомантных вызваленняў.

Увечары некаторых людзей ужо пачалі адпускаць з калоній — праваабаронцам вядомыя больш за 10 імёнаў, усе яны строга па спісе. Але іншым, відаць, давядзецца чакаць заўтра, а можа, нават і паслязаўтра.

Чытайце таксама:

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў

Каментары да артыкула