БЕЛ Ł РУС

Францыя зноў затрымала танкер расійскага ценявога флоту

20.03.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер Deyna, які, паводле ўладаў, адносіцца да так званага расійскага ценявога флоту. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Эмануэль Макрон.

Фота: Emmanuel Macron / X

Эмануэль Макрон падкрэсліў, што Францыя і надалей будзе супрацьдзейнічаць абыходу санкцый і падтрымліваць Украіну, нягледзячы на іншыя канфлікты.

Судна ішло пад сцягам Мазамбіка з Мурманска і выклікала падазрэнні ў выкарыстанні фальшывага сцяга. Аперацыя па яго затрыманні праходзіла пры ўдзеле брытанскіх партнёраў.

Гэта ўжо другі выпадак за апошні час, калі ў Еўропе затрымліваюць танкеры, што перавозяць расійскую нафту, і другі падобны інцыдэнт з удзелам французскіх вайскова-марскіх сіл з пачатку года.

Раней, у студзені, Францыя ўжо затрымлівала іншы танкер — Grinch, які таксама падазравалі ў парушэнні санкцый і выкарыстанні фіктыўнага сцяга. Тады судна затрымалі з дапамогай саюзнікаў, у тым ліку Вялікабрытаніі, якая перадала разведданыя. Капітана танкера арыштавалі, а сам карабель утрымліваўся некалькі тыдняў і быў вызвалены толькі пасля выплаты значнага штрафу.

Расійскі бок у сваю чаргу сцвярджаў, што затрыманыя судны не маюць дачынення да Расіі, і што інфармацыя пра іх сувязь з расійскімі структурамі не пацверджаная.

Чытайце таксама:

Францыя вызваліла з-пад арышту расійскі нафтавы танкер пасля выплаты вялікага штрафу

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры

Каментары да артыкула