БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка

20.03.2026 / 19:14

Nashaniva.com

54‑гадовага топавага аўдытара асудзілі за «прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Павел Лашчанка

У спісе вызваленых пасля візіту амерыканскай дэлегацыі ёсць Павел Лашчанка — кіраўнік беларускай прадстаўніцтва аўдытарскай кампаніі Ernst&Young, якая ўваходзіць у «вялікую чацвёрку».

Без ацэнкі EY у Беларусі не магла прайсці ніводная сур'ёзная ўгода па пакупцы або зліцці бізнэсу. EY быў адным з асноўных лакаматываў і тлумачальнікаў у справе прасоўвання перадавых фінансавых стандартаў і справаздачнасці.

Паўла арыштавалі ў канцы 2024 года ці пачатку 2025 года паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Вядома, што крымінальная справа ўзбуджана за падзеі 2020 года.

Тады, у разгар збіцця грамадзян міліцыяй, за подпісам Лашчанкі выйшаў ліст да кіраўнікоў сілавых і дзяржаўных органаў, у якім ён выказаў сумнеў у агучаных Ярмошынай лічбах, а таксама заклікаў усіх адумацца і вярнуцца да законнасці.

Невядома, які менавіта тэрмін атрымаў Лашчанка, але за кратамі ён прабыў больш за год. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Віцебску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула