Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку
Цяпер яго мусяць перавесці ў калонію — па ягоным артыкуле іншага пакарання не прадугледжваецца.

Пра затрыманне Паўла Лашчанкі «Наша Ніва» паведамляла ў лютым 2025 года. Тады высветлілася, што ён каля двух месяцаў знаходзіўся ў СІЗА па палітычным артыкуле.
Цяпер жа стала вядома, што шматгадовага кіраўніка EY ужо асудзілі. Яго абвінавачвалі па ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцыяў ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі, здзейсненыя праз інтэрнэт або медыя ці якія пацягнулі цяжкія наступствы». За гэта яму пагражала ад 4 да 12 гадоў са штрафам або без. Прысуд ўжо ўступіў у сілу. Лашчанку альбо ўжо перавялі ў калонію, альбо перавядуць бліжэйшым часам.
Ernst & Young — адна з найбуйнейшых у свеце кампаній, якія займаюцца аўдытам. У Беларусі без яе не абыходзілася ніводная буйная здзелка, звязаная з купляй ці зліццём бізнэсу. Ёй шмат гадоў кіраваў Павел Лашчанка.
У 2022 годзе, пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, кампанія фармальна аддзялілася ад сеткі Ernst & Young і стала працаваць пад брэндам B1. Лашчанка застаўся на пасадзе, а пасля таямніча знік. Кампанія разаслала супрацоўнікам ліст, дзе паведамляла, што ён «у сілу асабістых абставін больш не можа працягваць працаваць на гэтай пасадзе». Быў прызначаны новы кіраўнік.
У самыя гарачыя дні 2020-га Павел Лашчанка напісаў ліст да сілавікоў і дзяржслужачых, у якім выказаў сумнеў у выніках выбараў і заклікаў усіх вярнуцца да законнасці.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬСтала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам
Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?
Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары
А месяц таму яшчэ маю аднакурсніцу пасадзілі. Ірыну Суржык з Пеленга. Таксама супраць Этнасу пайшла. Супраць Хлеба
Ўсіх такіх манкуртоў, няшчырак - Шчыры Хлебаробскі Этнас перапрацуе ва ўгнаенне
Каб Хлеб лепей рос! Бо Хлеб усяму галава