Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»
19 сакавіка 2026 года ў Беларусі быў вынесены прысуд бухгалтарцы з Мінска Ірыне Якаўлевай. Ёй прызначылі восем з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, даведалася «Хрысціянская візія».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Ірына Якаўлева, якой літаральна днямі споўніцца 58 гадоў, была затрыманая 31 кастрычніка 2024 года па справе так званых «дваровых чатаў». Ёй, як мяркуецца, паставілі ў віну арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь — «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
У той жа дзень «Дваровая кааліцыя «Ордэн», у якую ўлады ўключылі шэраг дваровых чатаў, была ўнесена ў пералік структур, нібыта датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод асоб, якіх улады звязалі з гэтым «фармаваннем», была пазначаная і Ірына Якаўлева.
Вядома, што Ірына Якаўлева — актыўная праваслаўная верніца, якая займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на храмы і манастыры ў Беларусі. Яна ўжо правяла ў СІЗА амаль паўтара года.
Чытайце таксама:
«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу
«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў
Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК