БЕЛ Ł РУС

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?

20.03.2026 / 23:32

Nashaniva.com

У Беларусі жыве два віды вераб’ёў — палявы і дамавы. Але пры гэтым «формаў» у гэтых птушак ажно тры, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Палявы верабей. Фота: Віталь Некрашэвіч

У палявога вераб’я «шапачка» карычневая, чорная пляма на шчочцы. Самцы і самкі афарбаваныя аднолькава.

Самец дамавога вераб'я. Фота: Віталь Некрашэвіч

У самца дамавога вераб’я «шапачка» шэрая. Плямкі на шчацэ няма.

Самка дамавога вераб'я. Фота: Віталь Некрашэвіч

А вось самка дамавога вераб'я не падобная ні да палявога, ні да самца дамавога.

Увогуле ж у палявых і дамавых вераб'ёў розныя біятопы: палявыя трымаюцца травы, а дамавыя жывуць сярод бетону і асфальту.

Чытайце таксама:

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых

У Новалукомлі ўратавалі параненую вушастую саву

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі

Каментары да артыкула