БЕЛ Ł РУС

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі

21.03.2026 / 08:02

Nashaniva.com

«І не толькі пра нас», — сказаў Павел Латушка.

«Анжаліка ведала шмат адчувальнай інфармацыі», — так Павел Латушка пракаментаваў «Белсату» новыя звесткі пра Анжаліку Мельнікаву. Кіраўнік НАУ сказаў, што рады, калі спікерка КР сапраўды жывая і, што новыя звесткі пра яе перададзеныя ў пракуратуру Польшчы.

«Безумоўна, Анжаліка ведала шмат адчувальнай інфармацыі, і не толькі пра нас: яна была спікерам Каардынацыйнай рады, працавала з Кіберпартызанамі і ведае шмат якіх асобаў асабіста, што ўжо магло прывесці да дэананімізацыі. Праца ў дэмсілах заўсёды звязаная з рызыкамі; мы гэта ўсведамляем і кожны дзень падвяргаем сябе вялізнай небяспецы. Інакш перамагчы гэты рэжым нельга.

Латушка таксама дадаў, што не «Мы не баімся ніякай кампраметацыі. Мы не пераследуем і не рэпрэсіруем людзей».

Чытайце таксама:

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці

Каментары да артыкула