Грамадства2626

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці

Рэдактар Reform.news чарговы раз вярнуўся да сваёй канспіралагічнай тэорыі.

Нібыта скрыншоты са сторыз, на якія папала Анжаліка Мельнікава

Рэдактары Reform.news Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў у сваім ютуб-праекце «Саша, што ты нясеш?!» паразважалі пра лёс Анжалікі Мельнікавай.

Яны абмяркоўвалі, на здымках з мінскай трэнажорнай залы сапраўды былая спікерка Каардынацыйнай рады ці апублікаваныя выявы створаныя штучным інтэлектам.

«Самы забойны аргумент — я тут нават не ведаю, чым крыць, увогуле ў гэтым не разбіраюся. Наша жаночая аўдыторыя і мае знаёмыя звярнулі ўвагу, што грудзі [Анжалікі] нібыта не падобныя», — адзначыў Паўлючэнка.

Праўда, ён прызнаўся, што не лічыць сябе кампетэнтным у такіх пытаннях: «Я, канечне, не эксперт. Жаночыя грудзі мне, безумоўна, падабаюцца, але чым яны адрозніваюцца — калі, як і чаму — я не ведаю».

Пасля гэтага Паўлючэнка вярнуўся да сваёй канспіралагічнай тэорыі пра цяжарнасць Мельнікавай. Нагадаем, ён агучваў такую версію ў ліпені 2025 года: «Ёсць сведчанні — знаёмыя распавядалі, што нібыта яна паводзіла сябе так, як паводзіць сябе чалавек, які можа быць цяжарным. Настрой часта змяняўся, іншыя характэрныя прыкметы таксама былі». Тады яго развагі мала хто падтрымаў, але рэдактар Reform.news не пабаяўся зноў узняць тэму. 

«Ведаеш, Саша, на гэтых фота яна ўсё ж выглядае як чалавек… не ведаю, нас зноў абвінавацяць, маўляў, вы што, медыкі… Але [Мельнікава] выглядае як чалавек пасля цяжарнасці. Не ведаю, проста такое ўражанне склалася менавіта па гэтых здымках», — звярнуўся ён да Атрошчанкава.

«Карацей, у нас тут перадача мамологаў і гінеколагаў», — пажартаваў той.

Фёдар Паўлючэнка паказвае прыкладны памер грудзей

А Паўлючэнка працягнуў развагі: «З іншага боку, на ўсіх фотках у яе нібыта большыя грудзі. А ў спартзале, напэўна, жанчыны носяць спецыяльныя ліфчыкі, якія ўсё абцягваюць. Увогуле не ведаю — не наша сфера экспертызы, так? Тут мы паплылі, як бачыце. Ну аргумент, што гру…»

Атрошчанкаў перапыніў яго: «Слова «цыцкі» ў эфіры».

Паўлючэнка працягнуў: «Ну аргумент, што цыцкі не падобныя — ён, канечне, забойны. Я ніколі так не думаў».

У канцы ён звярнуўся да сваёй аўдыторыі: «Звяртаюся да нашай жаночай аўдыторыі — можа, вы выкажацеся больш экспертна, бо мы тут разгубіліся».

Каментары26

  • .
    21.03.2026
    Стан "пасля цяжарнасці" уключае ў сябе і варыянт аборт.
    І выезд з Польшчы, дзе ён забаронены.

    Падкрэсліваю: варыянт. Не дагматычнае сцвярджэнне пра ісціну (з якіх звычайна складаецца 90% каментарыяў у "дэтэектыўных" тэмах).
  • Дзя
    21.03.2026
    Ну НН у вас і падгарэла... А не трэба было тую недарэчнасць пра фота пісаць
  • Пачакунка
    21.03.2026
    Калі ўжо нарэшце пачнем абмяркоўваць і перадачу "Света, што ты нясеш?" Пятрухіна для балянсу?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць