БЕЛ Ł РУС

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку

22.03.2026 / 21:19

Nashaniva.com

Прапагандысты паказалі невялікі бэкстэйдж апошняга раўнда перамоў кіраўніка Беларусі з амерыканцамі.

У праграме «Время первого» на БТ паказалі дэталі перамоў дэлегацыі ЗША з Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбыліся ў чацвер 19 сакавіка.

Перад тым, як спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл зайшоў у кабінет да Лукашэнкі, яго забаўлялі перакладчык Сяргей Зелянкевіч і старшыня КДБ.

Зелянкевіч спрабаваў уразіць амерыканскага госця тым, што ў Беларусі дагэтуль рыбакі выходзяць на лёд. 

«Лёд тонкі, але ўсё роўна рыбакі сядзяць і ловяць рыбу», — сказаў Сяргей Зелянкевіч. 

На гэта дзяўчына Сара з каманды Коўла адзначыла, што гэта вельмі небяспечна. Як адрэагаваў сам кіраўнік дэлегацыі ЗША, засталося па-за кадрам. 

Пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам 19 сакавіка з беларускіх турмаў былі вызваленыя 250 чалавек. 15 былі вывезеныя ў Літву, астатнім дазволілі застацца ў краіне, але з вялікімі абмежаваннямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула