Грамадства1010

Хто той перакладчык, які нецэнзурна перадаў словы Лукашэнкі кіраўніцтву ААЭ?

Выпускнік МДІМА, хакеіст-аматар і кіраўнік сілавога апарату Віктара Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка і ягоны перакладчык падчас нядаўняга візіту ў ААЭ. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам ААЭ Мухамадам ібн Заід Аль Нахаянам, паскардзіўся яму на «няшчасны» штучны інтэлект. А перакладчык для перадачы сэнсу выкарыстаў самае простае англійскае нецэнзурнае слова.

«Мы ўжо з ім вельмі сур'ёзна абмеркавалі гэты няшчасны штучны інтэлект», — падзяліўся Лукашэнка з прэзідэнтам ААЭ. «As we call this f*cking AI, that all of us are taking care about (тое, што мы называем чортавым штучным інтэлектам, з якім усім нам даводзіцца мець справу — з англ.)», — вольна перадаў словы Лукашэнкі перакладчык.

@nashaniva Перакладчык Лукашэнкі выдаў фэйл #лукашенко #александрлукашенко #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас #беларусьновости ♬ Джентельмены удачи - Геннадий Гладков

Лукашэнку перакладаў Сяргей Зелянкевіч — 41-гадовы дыпламат, які скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МДІМА) і працаваў кіраўніком апарату Віктара Лукашэнкі, калі той быў памочнікам бацькі па нацыянальнай бяспецы.

Акрамя гэтага, Зелянкевіч — яшчэ і гулец аматарскай хакейнай каманды «Бастыён», дзе таксама выступае і Віктар Лукашэнка.

Сяргей Зелянкевіч працаваў сакратаром аддзела Афрыкі і Блізкага Усходу пры ўпраўленні Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі, а затым займаў пасаду другога сакратара пасольства ў ААЭ (ці займае ён гэтую пасаду дагэтуль — невядома). Зелянкевіча можна ўбачыць ледзь не на ўсіх фотасправаздачах з візітаў Віктара і Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ за апошнія гады.

Зелянкевіч падчас візіту Лукашэнкі ў ААЭ ў 2023 годзе. Фота: sb.by
Зелянкевіч падчас візіту Лукашэнкі ў ААЭ ў 2019 годзе. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Апроч гэтага, Сяргей Зелянкевіч займаў пасаду дарадцы на прадпрыемстве «Тэтраэдр».

УП «Тэтраэдр» — гэта прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, створанае ў 2001 годзе. Фірма спецыялізуецца на распрацоўцы радыёэлектронных сістэм узбраення, а таксама на мадэрнізацыі зенітных ракетных комплексаў і сістэм СПА, асабліва ў краінах Блізкага Усходу.

Каментары10

  • Усатый Копысянин
    23.12.2024
    Вполне реально, что Лука носится со своими выборами по причине, что они являются составной частью для его имиджа на Ближнем Востоке.(Фотки об этом говорят красноречиво.)
  • Брэст
    23.12.2024
    Паліцэйская дзяржавв
  • даведка
    23.12.2024
    Роман Головченко ради такого дела собственного помощника Алексея Жалдыбина (семья пограничников) сделал генеральным консулом Республики Беларусь в Дубае.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць