Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання
Суд у Кіеве прадоўжыў да 20 красавіка ўтрыманне пад вартай беларускі Іны Кардаш, якую 21 студзеня затрымалі ў Кіеве паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі.
Іна Кардаш. Фота: LookByMedia
Як стала вядома «Свабодзе» з крыніц у праваахоўных органах Украіны, Іну Кардаш утрымліваюць у Кіеўскім следчым ізалятары.
Беларуска нібыта скардзілася на ненаданне ёй медычнай дапамогі, а таксама на ўмовы трымання. Яе адвакатка адмовілася паведаміць дэталі і ад іншых каментароў «без згоды сваёй кліенткі».
Суддзя пры разглядзе хадайніцтва следства аб падоўжанні арышту абавязаў кіраўніцтва следчага ізалятару забяспечыць выкананне правоў Іны Кардаш на атрыманне належнай медычнай дапамогі, а таксама належныя ўмовы ўтрымання.
Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 году, расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны.
Чытайце таксама:
Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ
КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі
InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына