БЕЛ Ł РУС

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

23.03.2026 / 20:47

Nashaniva.com

У Калумбіі здарылася аварыя вайскова-транспартнага самалёта Lockheed Martin Hercules C-130, на борце якога было 110 вайскоўцаў. Міністр абароны Калумбіі Педра Анульфа Санчэс пацвердзіў, што самалёт «пацярпеў трагічную аварыю» падчас узлёту з аэрадрома ў Амазоніі, на мяжы з Перу. Пра гэта паведамляе Sky News са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Скрыншот з відэа

Паводле мясцовых СМІ, самалёт упаў прыкладна за 3 км ад горада Пуэрта-Легісама. Пакуль уратавалі як мінімум 20 вайскоўцаў. Дакладныя даныя пра ахвяр і прычыны катастрофы яшчэ не ўстаноўленыя. Вайсковыя падраздзяленні ўжо працуюць на месцы здарэння, а таксама распачата расследаванне.

На відэаздымках, распаўсюджаных СМІ, бачна, як вайскоўцы і парамедыкi накіроўваюцца да месца падзення самалёта, які пасля аварыі загарэўся. Міністр выказаў спачуванні сем’ям пацярпелых і папрасіў не распаўсюджваць непацверджаную інфармацыю.

Lockheed Martin C-130 Hercules — гэта мадэль, якая шырока выкарыстоўваецца ва ўсім свеце. Месяц таму аналагічны самалёт у Балівіі разбіўся, забраўшы жыцці 20 чалавек і параніўшы яшчэ 30.

Чытайце таксама:

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона

Пры сутыкненні самалёта з пажарнай машынай у нью-ёркскім аэрапорце загінулі два чалавекі

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Каментары да артыкула