БЕЛ Ł РУС

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў

23.03.2026 / 23:55

Nashaniva.com

Начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Пішчоў у эфіры тэлеканала СТБ адказаў на пытанне, ці праўда, што ў медыцынскія ВНУ Беларусі не будуць набіраць першакурснікаў-платнікаў. Гэта раней стала вядома пасля Адзінага дня абітурыента ў вышэйшых навучальных установах.

Сяргей Пішчоў. Фота: СТБ

Сяргей Пішчоў інфармацыю пацвердзіў:

«Так, сапраўды, неабходна адзначыць, што кантрольныя лічбы прыёму, гэта значыць бюджэтныя месцы і месцы на платнай аснове, фармуюцца нашымі заказчыкамі і нашымі ўстановамі вышэйшай адукацыі па строга выбудаваным алгарытме. Гэта значыць, улічваецца перспектыўная патрэба кадравая ў спецыялістах па кожнай спецыяльнасці. І ў далейшым заснавальнікі (у гэтай сітуацыі — Міністэрства аховы здароўя) зацвярджаюць кантрольныя лічбы прыёму».

Прадстаўнік Мінадукацыі нагадаў, што падрыхтоўка спецыялістаў толькі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту характэрная для шэрагу ВНУ:

«Па такой жа схеме ў нас ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў для аграрнага комплексу, для педагагічных спецыяльнасцяў».

Што тычыцца медыцынскіх ВНУ, то Пішчоў нагадаў, што іх выпускнікоў чакае «далейшая практыка, арыентаванае навучанне».

«У сувязі з гэтым такое рашэнне заснавальнік прыняў», — падкрэсліў чыноўнік.

Чытайце таксама:

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў

За пяць апошніх гадоў беларусы сталі значна менш хварэць на туберкулёз

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА

Каментары да артыкула