БЕЛ Ł РУС

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

24.03.2026 / 18:03

Nashaniva.com

У сталіцы ўжо пачалася рэалізацыя шэрагу аб’ектаў, звязаных з транспартным забеспячэннем мікрараёна «Паўночны Бераг». Тут запланаваная комплексная рэканструкцыя Даўгінаўскага тракта на ўчастку ад завулка Чарвякова да Палаца дзяцей і моладзі. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гардарбуд» Сяргей Панёў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

«Гэты ўчастак будзе рэалізоўвацца ў шэсць этапаў і будзе звязаны з комплексам будаўнічых работ, які ўлічвае ветку метро, што будуецца, і размяшчэнне будучай станцыі па вуліцы Арлоўскай. Мы будзем працаваць на ўчастку ад Палаца моладзі да вуліцы Арлоўскай, а затым ад вуліцы Арлоўскай да Даўгінаўскага тракту», — адзначыў Сяргей Панёў.

У комплексе змен — знос некаторых аб’ектаў, даданне левага паваротнага з’езду і ўзмацненне светлафорнага рэгулявання.

Цяпер распрацоўваецца праектная дакументацыя на працяг вуліцы Нававіленскай да МКАД.

«Гэта будзе будаўніцтва паўнавартаснай вуліцы з шасцю палосамі руху і транспартнай развязкай на ўчастку Мінскай кальцавой дарогі побач з запраўкай», — дадаў Сяргей Панёў.

Будаўнікі Трэста №15 ужо працуюць на ўчастку ад Палаца моладзі да вуліцы Арлоўскай. У найбліжэйшы час пачнецца перабудова скрыжавання на завулку Чарвякова.

«Гэта невялікі ўчастак, але мы плануем правесці поўную рэканструкцыю ўсяго скрыжавання, што ў далейшым дазволіць перайсці да рэалізацыі астатняга ўчастка», — кажа Сяргей Панёў.

Акрамя таго, яшчэ адзін аб’ект — рэканструкцыя вуліцы Карастаянавай на ўчастку ад вуліцы Някрасава да вуліцы Арлоўскай. Тут будаўнікі таксама пачалі работы.

Чытайце таксама:

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда

У «Мінск Свеце» ваююць з-за парковак

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ

Каментары да артыкула