Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 20 сакавіка ў горадзе Першамайску Мікалаеўскай вобласці. Паліцыя затрымала мужчыну, якога падазраюць у наўмысным забойстве жонкі і раненні двух дзяцей.
Паводле інфармацыі следства, мужчына, будучы вайскоўцам, даслаў дадому пасылку, у якой разам з прадуктамі знаходзілася самаробная выбуховая прылада. Скрынку ён старанна запакаваў і абматаў скотчам.
Калі адбыўся выбух, 25‑гадовая жанчына загінула на месцы. Паўтарагадовая дачка і 6‑гадовы сын атрымалі шматлікія раненні твару і цела, але іх жыццю нічога не пагражае — яны пад наглядам медыкаў.
Падчас агляду кватэры праваахоўнікі знайшлі яшчэ вялікую колькасць небяспечных прадметаў: гранаты, трацілавыя шашкі, дэтанатары і боепрыпасы.
Мужчыну цяпер пагражае да 15 гадоў зняволення або пажыццёвае пакаранне.
Чытайце таксама:
У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы
Сваячкі загінулых расійскіх вайскоўцаў усё часцей скардзяцца на нявыплату кампенсацый
З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі
Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ