У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта
У горадзе Чанчжоу (Кітай) было дасягнутая дамоўленасць паміж СЗАА «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка», кітайскай інжынернай карпарацыяй САМС і кампаніяй Jiangsu Hippo Technologies аб будаўніцтве ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне сістэмы ачысткі дажджавых сцёкаў, паведамляецца на сайце індустрыяльнага парка.
Фота: industrialpark.by
Пры рэалізацыі праекта плануецца выкарыстоўваць сучасныя інфільтрацыйныя модульныя тэхналогіі. Аб’ём спецыяльных рэзервуараў складзе больш за 50 тысяч кубаметраў. Гэта дазволіць дажджавой вадзе пасля ачысткі натуральна ўбірацца ў грунт.
Сцвярджаецца, што па маштабах і ўзроўні ачысткі такія збудаванні могуць стаць найбуйнейшымі ў Еўропе. Будаўніцтва павінна пачацца ў маі 2026 года, а ўвесці сістэму ў эксплуатацыю плануюць у першай палове 2027-га.
Чытайце таксама:
Пекін выдзеліць Мінску дапамогу ў 300 мільёнаў юаняў
Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ
Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра
Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета