БЕЛ Ł РУС

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

28.03.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Антон Зотаў доўгі час жыў у Расіі і займаўся рэкламай у інтэрнэце.

Антон Зотаў. Фота з сайта па пошуку працы (фон пашыраны нейрасеткай)

Антону Зотаву 26 гадоў, ён нарадзіўся ў аграгарадку Слабада пад Мінскам. Апошнія некалькі гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу.

У 2020 годзе хлопец працаваў у McDonald’s, а падчас пандэміі падпрацоўваў зборшчыкам мэблі.

Пазней Антон сышоў у фрыланс: пачаў займацца стварэннем і прасоўваннем інтэрнэт-сайтаў, наладжваннем таргетаванай рэкламы і продажам гатовых інтэрнэт-крам. Зотаў цікавіўся бізнэсам і быў удзельнікам шматлікіх чатаў для прадпрымальнікаў.

Нядаўна хлопца асудзілі ў Мінскім абласным судзе. Яму выставілі абвінавачванне паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Яму прысудзілі «хатнюю хімію», але дакладны тэрмін невядомы.

Чытайце таксама:

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Каментары да артыкула