Грамадства55

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах

Дзмітрый Вялаў з Ліды працаваў кіроўцам, цікавіўся аўтамабілямі і марыў пра жоўты УАЗ. Але нядаўна яго асудзілі за палітыку і кінулі за краты.​

Дзмітрый Вялаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзмітрыю Вялаву 45 гадоў. Ён родам з Ліды, там жа скончыў школу і прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Пасля службы ў арміі мужчына завочна адвучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Да падзей 2020‑га ён працаваў у Лідскім лакаматыўным дэпо.

У апошнія гады Дзмітрый быў дальнабойшчыкам у Еўрасаюзе. Мужчына шмат працаваў

Ён цікавіцца машынамі, марыў аднавіць старую «Волгу» і набыць жоўтую «буханку» для эфектных вандровак з сябрамі.​

Дзмітрыя затрымалі ў мінулым годзе пасля аднаго з чарговых рэйсаў. Апошнія ягоныя паведамленні з восені 2025 года тычацца перасячэння мяжы.

Гродзенскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі за «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК)

Дзмітрыю, хутчэй за ўсё, прысудзілі калонію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Кухар
    21.03.2026
    На Буханцы і павезьлі у́ цугундер 💀
  • Жыгуль
    21.03.2026
    Папаўненне абменнага фонду.
  • Тутэйшы аглядальнік
    21.03.2026
    Такі час настаў, што ня трэба вяртацца да даму, бо на Радзіме цябе закатуюць нелюдзі і возьмеш на сябе віну якую ты не учыніў...а ездзяць у дальнабоі 97%памяркоўных рускамірцаў, каторыя тутака ў Эўропе маўчаць ,а ў дому чарку за лу і пу падымаюць, бо было бы як ,, на Украіне,,...і усе аб гэтым ведаюць...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць