Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі
У новай капсульнай лінейцы «Мегатопа» з’явіліся кроксы з выявамі буслоў, дранікаў і нават БелАЗа. Жаночыя кеды і паўкеды ўпрыгожаныя валошкамі, каласкамі і бусламі, піша блогер «Мерзкий Кокобай».
Да кроксаў дадаюцца спецыяльныя значкі (джыбітсы) з сімваламі — хлеб, сярэднявечны замак, гуслі, дранікі са смятанай, саламяныя фігуркі і іншае. Таксама ў калекцыі ёсць шоперы і дызайнерскія шкарпэткі з нацыянальнымі прынтамі.
Кошт абутку: кеды — каля 41 рубля, паўкеды — каля 37, кроксы — прыкладна 26—28 рублёў у залежнасці ад мадэлі.
У продажы калекцыя павінна з’явіцца ў найбліжэйшы час.
Чытайце таксама:
На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»
«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка