На пачатку студзеня стала вядома, што папулярны беларускі брэнд абутку Megatop закрыў усе свае крамы ў Расіі. Цяпер прадстаўнікі кампаніі пракаментавалі гэта рашэнне Office Life і падзяліліся планамі на 2025 год.

У Megatop патлумачылі, што сыход з расійскага рынку звязаны з новай стратэгіяй развіцця. Кампанія пачала працаваць у Расіі яшчэ ў 2016 годзе — крамы адкрыліся ў Маскве, Яраслаўлі, Смаленску, Ніжнім Ноўгарадзе і іншых гарадах. Але праз сем гадоў вырашылі: працягваць не мае сэнсу.
— Мы ўсвядомілі, што тыя выдаткі, якія мы нясем на развіццё гэтых крамаў, несувымерныя з аддачай, — адзначылі ў групе кампаній. — Расійскі рынак — гэта зусім іншыя падыходы да бізнэсу, іншы менталітэт пакупнікоў, іншае бачанне прадуктовай матрыцы. Каб працаваць там эфектыўна, трэба было стаць расійскай кампаніяй ва ўсіх сэнсах. А да такой глабальнай трансфармацыі каманда не была гатовая.
Цяпер Megatop сканцэнтруецца на развіцці электроннай камерцыі (брэнд ужо ўваходзіць у топ-5 прадаўцоў абутку на буйных маркетплейсах) і на ўмацаванні пазіцый у Беларусі.
У самой кампаніі адзначаюць: беларускі рытэйл «адчувае сябе дастаткова ўпэўнена». У 35 гарадах краіны працуе 79 крамаў. Да канца года плануецца адкрыць яшчэ тры, адна з якіх стане флагманскай — яе плошча складзе 600 квадратных метраў.
-
Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары