Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора
У Іране заявілі, што перакрыць Баб-эль-Мандэбскі праліў, калі ЗША пачнуць наземную аперацыю супраць яго. Пра гэта паведамляе іранскае агенцтва Tasnim са спасылкай на вайсковую крыніцу.
Баб-эль-Мандэбскі праліў, від зверху. Фота: Wikimedia Commons
Па словах крыніцы, Іран здольны стварыць рэальную пагрозу для гэтага важнага марскога шляху і папярэджвае ЗША не пагаршаць сітуацыю.
Баб-эль-Мандэбскі праліў знаходзіцца паміж Еменам з аднаго боку і Эрытрэяй ды Джыбуці з другога і злучае Аденскі заліў з Чырвоным морам. Ён мае вялікае значэнне для сусветнага гандлю, бо праз яго і Суэцкі канал праходзіць значная частка марскіх перавозак.
Раней прадстаўнікі еменскіх хусітаў таксама заяўлялі, што могуць закрыць гэты праліў для ЗША і Ізраіля, калі ўступяць у канфлікт на баку Ірана. Паводле іх слоў, могуць быць спыненыя як гандлёвыя судны, так і вайсковыя караблі.
Іран падтрымлівае хусітаў і заяўляе пра гатоўнасць да далейшай эскалацыі, пагражаючы адкрыць новыя кірункі супрацьстаяння.
Раней Іран ужо паўплываў на суднаходства ў Армузскім праліве, праз які праходзіць вялікая частка сусветных паставак нафты і звадкаванага газу. Гэта прывяло да росту цэн на энергарэсурсы, а за праход суднаў, паводле некаторых звестак, іранцы сталі браць значныя неафіцыйныя плацяжы.
Чытайце таксама:
Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў
Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША
Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк