БЕЛ Ł РУС

«Калі б вам удалося тады адбіцца, нашы народы былі б сёння разам у ЕС». Літоўская еўрадэпутатка павіншавала беларусаў па-беларуску

25.03.2026 / 23:38

Nashaniva.com

Дэпутатка Еўрапарламента ад Літвы Раса Юкнявічэне, якая ў 2008‑2012 гадах была міністаркай абароны гэтай краіны, на сваёй старонцы ў фэйсбуку павіншавала беларусаў з Днём Волі, напісаўшы свой пост па-беларуску.

Такой выявай Раса Юкнявічэне праілюстравала свой пост, за што яе адразу ж у каментарах пачалі атакаваць змагары з так званым «ліцвінізмам» 

«Дарагія мае беларусы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём вашай незалежнай дзяржаўнасці.

Вы вырашылі аднавіць сваю дзяржаву крыху больш чым праз месяц пасля нашага 16 лютага.

Калі б вам тады ўдалося адбіць бальшавікоў, нашы народы, хутчэй за ўсё, былі б сёння разам у Еўрапейскім Саюзе. Аднак я веру, што рана ці позна гэта адбудзецца.

Ваш народ у 2020 годзе паказаў, што нацыя жывая. Рэжымы ўпадуць, Еўропа будзе працягваць аб'ядноўвацца, і вашы намаганні вярнуцца на еўрапейскую карту ў якасці дэмакратычнай дзяржавы не будуць марнымі.

У вас шмат сяброў у Еўропе і ў маёй краіне, Літве.

Жыве Беларусь!», — напісала Раса Юкнявічэне.

Чытайце таксама:

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ

У Еўрапарламенце на Дзень Волі выступілі ў падтрымку беларусаў

Улады Прагі на 25 сакавіка ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)

Каментары да артыкула