БЕЛ Ł РУС

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

26.03.2026 / 09:05

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра міністра замежных спраў Ірана Абаса Арагчы і спікера іранскага парламента Махамада-Багер Галібафа.

Махамад-Багер Галібаф. Фота: Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

Паводле слоў амерыканскіх чыноўнікаў, піша The Wall Street Journal, ЗША і Ізраіль часова, «на чатыры—пяць дзён», прыбралі іх са «спісаў на ліквідацыю», каб яны маглі ўзяць удзел у перамовах, калі такія адбудуцца.

Сёння Трамп заявіў, што іранскія топ-чыноўнікі, якія могуць удзельнічаць у перамовах, баяцца, што іх могуць забіць як у Іране, так і ЗША.

Учора Іран назваў умовы для перамоваў аб спыненні агню з ЗША. Амерыканскі чыноўнік у размове з WSJ назваў іх «недарэчнымі і нерэалістычнымі».

Чытайце таксама:

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране

Іран не прымае перамір’е, а перамовы з ЗША лічыць нелагічнымі

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ

Каментары да артыкула