БЕЛ Ł РУС

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі

26.03.2026 / 13:49

Nashaniva.com

Хутчэй за ўсё, беларускі журналіст Міхаіл Прановіч застаецца пад вартай.

Фота: фэйсбук Прановіча

Інфармацыя пра арышт Міхаіла Прановіча спачатку з‘явілася ў беларускіх прапагандысцкіх каналах. У гэтым ёсць логіка — калі ў грамадзяніна Беларусі праблемы з законам, то пра гэта павінны неадкладна паведаміць пасольству яго дзяржавы. Як тлумачаць юрысты, такая практыка захоўваецца дагэтуль нягледзячы на сапсаваныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай.

Сябры Прановіча прызнаюць, што ў хлопца праблемы і што справа звязаная з наркотыкамі, але адмаўляюцца расказваць падрабязнасці.

Прановічу 32 гады. Хлопец вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, супрацоўнічаў з СТБ, а пасля адправіўся скараць Маскву. У Расіі ён працаваў на каналах «РЕН ТВ» і «Мір 24».

У 2020‑м Міхаіл прыйшоў на «Белсат», дзе вёў эфіры ў рускамоўнай рэдакцыі канала «Вот так». Год таму Прановіч сышоў з «Белсата» і з журналістыкі.

Чытайце таксама:

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда

Каментары да артыкула